Actions

Work Header

Вадзім, мы не будзем пляткарыць! (яны будуць)

Summary:

Аўгуст ван дэр Хольт і бясконцая балбатня Цмока. Хто-небудзь можа яго заткнуць?

Notes:

ФФ3-0021. Хольт в Игре всё-таки нанимает Дракона, он сначала наблюдает, как Август клеится к Архиповой, а потом за его дракой с Олегом и замечает, что при взаимодействии с Волковым Хольт искрил гораздо ярче, чем на Архипову. Этот факт будет обсмеян Вадиком со всех сторон, пока Хольт лежит в больнице и восстанавливается, а Вадик приставлен к нему в качестве охраны.

(See the end of the work for more notes.)

Work Text:

Калі Хольт апынуўся ў бальніцы, ён і памеркаваць не мог, што найбольшы боль яму будзе прыносіць не непасрэдна лячэнне, а ў першую чаргу непазбежнасць бясконцай балбатні Цмока. Усяго дзесяць хвілін у адным пакоі з целаахоўнікам, і Аўгусту — Жніўню, як яго час ад часу клікаў сам Вадзім — ужо хацелася як мага хутчэй прыняць лекі і легчы спаць на некалькі гадзін. А можа нават прыняць тыя самыя лекі, але ў большай колькасці, і заснуць на дзень-другі. А то і назаўсёды, але гэтыя думкі Аўгуст да сябе актыўна не падпускаў.

— Трасца, Цмок, ты можаш памаўчаць хоць хвіліну? — не вытрымлівае Аўгуст у некаторы момант, і целаахоўнік здзіўлена прысвіствае, звяртаючы аблічча ў яго бок.
— Ба, ваша электрычнасць, я вам што, ужо абрыд? — ён закідвае нагу на нагу і складае рукі на грудзях. Аўгуст цяжка ўздыхае і трэ свой твар далонямі.
— Дак ты ўсё балбочаш і балбочаш, а я можа хацеў бы троху паляжаць тут ціхенька, паразважаць пра высокае. Але як тут паляжыш, калі ты ўсё пра свае анекдоты і мінулае начальства. Калі б я хацеў цябе паслухаць, я б спытаў, табе зразумела?

Цмок, здаецца, здзіўляецца яшчэ больш, і нават зубачыстка паміж яго вуснаў замірае нерухома.

— А калі не пра начальства, а пра калег? — ён жмурыцца як давольны кот і ўсміхаецца, — пра Волкава напрыклад, а, ваша электрычнасць?

Аўгуст адчувае, як кроў у імгненне пакідае яго аблічча. Чаго гэта Цмок раптам вырашыў спытацца менавіта пра Волкава? Няўжо ён, Аўгуст, не такі ўжо і добры актор, як ён лічыў, і па ім на самой справе ўсё так добра бачна?

— А калі ты проста памаўчыш? God damn, Цмок, хоць адзін дзень ты можаш проста… Не размаўляць? Ёсць такі пункт у тваім прайсе?

Калі б хто ведаў, які высілак спатрэбіўся яму каб адпавядаць са звычным сарказмам, не падаючы выгляду, што пра Волкава ён і на самай справе хацеў бы што-небудзь даведацца.

— Ну так не цікава, — Вадзім закочвае вочы і ўстае на ногі, — я тады лепей там пасяджу, на калідоры, можа там з кім пагавару. Нешта вы сёння не ў настроі.

Аўгуст застаецца на адзінцы са сваімі думкамі і ціха стогне. Не хватала яшчэ каб якісьці там Вадзік лічыў, што ведае пра яго больш чым павінен. Аўгуст нават сам няўпэўнены, а гэты… З вуснаў зрываецца цяжкі ўздых. Думкі зноў скачуць да Волкава і яго прыгожых, плаўных, відавочна знішчальных рухаў, на якія яму выдалася паглядзець, пакуль Отта намагаўся наёмніка забіць.

— Ваша Электрычнасць, — раптоўна даносіцца ад дзвярэй зычны голас Вадзіка, — тут кажуць, што да вас паненка зайсці хацела, але яе адаслалі. Ну гэтая, каторая з міністэрства, міліцыянерка. Як яе там… Архарава?
— Архіпава, — папраўляе яго Аўгуст, і зноў стогне, — яна, пэўна, збіраецца адмовіцца ад нашых дронаў. Яшчэ і кампенсацыю точна папросіць, а бацька зноў вырашыць, што я ўсё сапсаваў.
— Яна, здаецца, усё падпісала, як гэта яна пастфактум адмовіцца можа?

Вадзік зноў сядае на крэсла, і Хольт ледзьве ўтрымліваецца ад таго, каб застагнаць ужо трэці раз. Гэта быў бы ўжо перабор.

— Усялякае бывае, на самой справе мы з ёй так прыгожа дамовіліся, яна нават згадзілася на кантракт, паміж намі, як гэта ў вас кажуць… Нават прабегла некая іскра, — Аўгуст лускае пальцамі, і паміж імі блішчыць мініяцюрная маланка.
— О, так, гэтае я памятаю, мы з Отта потым пра гэтае пабалакалі, і сышліся, што, здаецца, з боку Архіпавай вы выглядалі як нейкі малалетні ёлупень, — Вадзім смяецца голасна, пакуль Аўгуст імкліва чырванее.
— І нічога смешнага! Мне падалося, што гэта будзе гучаць прыгожа, я не вінаваты, што вашая мова такая… Не такая. І ўвогуле, чаго ты рагочаш, даўно не атрымліваў штрафаў? Я табе начальнік ці хто?

Вадзім намагаецца смех стрымаць, але выходзіць у яго так сабе. Ён рагоча яшчэ некалькі хвілін, а Аўгуст усё думае, чым бы такім яшчэ яго заткнуць.

— Выбачайце, ваша Электрычнасць, але я проста ўявіў сабе як гэта было, і гэта надта смешна. Чаго вы ўвогуле вырашылі, што ёй спадабаецца нешта тыпу гэтага? — Цмок апіраецца адным локцем на падлакотнік крэсла і кладзе галаву на сваю ж далонь, — яна жа з гэтых, каторыя па дзяўчатам, гэта адразу бачна.

Вочы Хольта амаль на лоб не лезуць, калі да яго даходзіць, што толькі што сказаў Вадзім.

— Да як ты… Адкуль ты… І нічога нябачна! З чаго ты ўвогуле гэта ўзяў, Архіпава звычайная жанчына, і я ўпэўнены, што я ёй нават спадабаўся!
— Вы спадабаліся хіба што сабе, калі падумалі што такая жанчына можа на вас хоць адным вокам глянуць, а ёй спадабаліся вашыя дроны, вось яна і не паслала вас на лысую гару адразу як вы выдалі гэты крынж. Яна ж не ляснутая якая…
— Вадзім, яшчэ хоць адно слова пра мяне ці мае адносіны з жанчынамі, і…

Па скуры Хольта зноў бягуць маланкі, і Цмок затыкае рот, нават робіць выгляд быццам бы на замок зачыняе. Аўгуст уздыхае.

— А калі не з жанчынамі, тады…
— Цмок!
— Зразумеў. Маўчу.

І ён сапраўды змоўк. Выцягнуў аднекуль кнігу і так уважліва ў яе ўткнуўся, што Аўгуст нават на імгненне не паверыў, што ён на самой справе чытае.

— Пра Волкава вы таксама з Отта абмяркоўвалі? — пытаецца ў канцы канцоў Хольт, і Вадзік адкладае кніжку з давольнай усмешкай на ўсё аблічча.
— Не, пра Волкава я сам зразумеў. Я ж бачыў як вы з ім біліся, там такое полымя між вамі палыхала… Я ж Алега ведаю, такое ў яго толькі з адным чалавекам было, ну, вы яго там таксама бачылі, а тут я нават здзівіўся. Вы, ваша электрычнасць, дарма толькі яго маланкамі сваімі білі, ці тут таксама спадзяваліся ўставіць гэтую вашую цытату?
— Якую яшчэ цы… — да Хольта даходзіць раней чым ён дагаворвае, і ён кідае ў Цмока пультам ад аўтаматычнага пад’ёму ложка, — Цмок!
— Дык я ж жартую! Але калі сапраўды хацелі, то трэба было сказаць, Волкаў прынамсі не толькі жанчын любіць, можа вы яго і пераманілі б да сябе. Вы ж з ім аднолькавыя, толькі вы не чулі добрых слоў пры жывым бацьку, а ён цераз тое што ў яго не было нікога. Ну, акрамя гэтага яго, Сярожы, але я яго нават лічыць не хачу.
— У мяне, калі ты забыўся, сястра ёсць. Усё я чуў.
— Ваша Электрычнасць, з спадарыняй Міка я знаёмы даўжэй чым з вамі, мы абодва ведаем, што ад яе добрых слоў дачакацца яшчэ цяжэй чым ад вашага бацькі. І тэму вы пераводзіце ну вельмі нязграбна. Гэта ўжо нават не смешна.
— А табе ўсё абы толькі парагатаць, — уздыхае Хольт і адкідваецца на падушкі, гледзячы ў столь, — не патрэбны я твайму Волкаву. І цытаты мае таксама яму не патрэбныя. Ты правільна ўсё казаў, я бачыў Сярожу і бачыў як Алег нават пасля пяці куль ад яго не адвярнуўся, тут бяз шанцаў.

Хольт не адрывае пагляду ад невялічкай плямкі на столі, калі адчувае нязграбнае пахлопванне па плячы.

— Ну вы не сумуйце, Жнівень, у вас такіх Волкавых яшчэ столькі будзе, што вас задзяўбе кожнаму пра іскры байку распавядаць.

Хольт, які на імгненне нават паверыў у шчырасць яго падтрымкі, такі хапае Вадзіка за руку і пускае па яго скуры электрычнасць. Нядоўга, але дастаткова каб той зашыпеў як падкалодная змяя, ці можа нават як той цмок, не тое каб Хольт многа цмокаў у жыцці сустракаў.

— Па-першае, мяне клічуць Аўгуст. А па-другое, яшчэ адно слова-
— Так я ж ад усёй душы! — Вадзік усміхаецца скрозь боль у прыдалонні і зноў сядае ў крэсла, папраўляючы на Аўгусце коўдру, — Вы ляжыце, ваша Электрычнасць, толькі рукі пры сабе трымайце. А я, калі вам цікава, зараз раскажу, як Волкаў аднойчы амаль с таго свету вярнуўся…

Notes:

Не прэтэндую на беззаганную чысціню беларускай мовы, бо размаўляю на ёй у астатні час не так часта як хацелася. Напісана дзеля эксперыменту, на хвалі хэдканонаў на Вадзіма беларуса. Спадзяюся што вам спадабаецца і аўтар(ка) заяўкі не будзе супраць такога прышпілу.